30-годдзе музея

У 2020 годзе Музею беларускага кнігадрукавання спаўняецца 30 год. За гэты час ён не толькі застаўся адзіным у рэспубліцы музеем падобнага тыпу, але і ператварыўся ў адзін з самых папулярных музеяў для наведвальнікаў усіх узростаў, з любых краін свету.

Напярэдадні юбілею, святкаванне якога пройдзе ў верасні, супрацоўнікі музея падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў і пазнавальных матэрыялаў. У гэтым раздзеле, які будзе пастаянна абнаўляцца, сабрана ўся актуальная інфармацыя аб мінулых і будучых падзеях і апублікаваных матэрыялах, прысвечаных 30-годдзю Музея беларускага кнігадрукавання.