АЎДЫЯГУЛЬНЯ «Калі чытаеш — кнігу пазнаеш»

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання падрыхтавалі конкурс. Кожную пятніцу на працягу 10 тыдняў на старонцы Музея УКантакце з’яўляўся новы аўдыязапіс не самага пазнавальнага фрагмента нейкага вядомага літаратурнага твора замежнага аўтара ў перакладзе на беларускую мову. Удзельнікі ж спрабавалі высветліць назву і аўтара кнігі. Паспрабуйце і вы!

 


 

↓ Адказ

Дзе ж маглі распусціцца ружы пасярод зімы? Такі цуд магчымы толькі ў казцы.

Казка «Снежная каралева» Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

 


 

↓ Адказ

Навошта могуць спатрэбіцца дзве тысячы метраў пунсовага шоўку? На пунсовыя ветразі, вядома!

Аляксандр Грын «Пунсовыя ветразі».

 


 

↓ Адказ

Аднойчы цыркачкай ледзь не стала «Каштанка» А. Чэхава.

 


 

↓ Адказ

«451 градус па Фарэнгейту» – тэмпература, пры якой пачынае гарэць папера. Рэй Брэдберы.

 


 

↓ Адказ

Мабыць, многія з вас пазналі класічную п'есу-камедыю Дзяніса Фанвізіна «Недарасль».

 


 

↓ Адказ

Дзіўныя рэчы адбываліся на «Ферме» Джорджа Оруэла.

 


 

↓ Адказ

«Аднойчы гэты хлопчык стане знакамітым, легендай...». І сапраўды, рэдкі чалавек сёння не чуў пра маленькага чараўніка Гары Потэра.

«Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг.

 


 

↓ Адказ

Правільны адказ – «Гамлет» У. Шэкспіра.

 


 

↓ Адказ

А ці ведаеце вы, што твор «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы – найчасцей перакладаны твор у гісторыі літаратуры пасля Бібліі? Ён быў перакладзены больш чым на 300 моў і дыялектаў! А на беларускай мове ён вядомы ў перакладах Ніны Мацяш і Эдзі Агняцвет.

 


 

↓ Адказ

«Шляхціц Завальня, або Беларусь ў фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага зараз так натуральна ўспрымаецца творам беларускай літаратуры, і цяжка паверыць, што напісаны ён быў зусім не па-беларуску. Ян Баршчэўскі напісаў яго па-польску, звяртаючыся да тых адукаваных землякоў-беларусаў, якія хоць і ведалі родную мову і цудоўна маглі на ёй гаварыць на гаспадарчыя тэмы, але мовай літаратуры лічылі польскую (звычайная справа ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя). Упершыню гэты твор быў перакладзены на беларускую мову толькі ў 1990 годзе! Аўтар перакладу – Мікола Хаўстовіч.