Музейныя заняткі

На працягу года на базе музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праводзіцца цыкл музейна-педагагічных праграм для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Мэтай праграм з'яўляецца спрыянне фарміраванню каштоўнасных адносін да гісторыка-культурнай спадчыны праз далучэнне да музейнага прадмета.

Кожная праграма складаецца з 9 заняткаў і разлічана на ўвесь навучальны год. Раз на месяц дзеці наведваюць музейна-педагагічныя заняткі ў адным з музеяў горада, у тым ліку ў Музеі беларускага кнігадрукавання і Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага.

Акрамя таго, праводзяцца заняткі для школьных лагераў.

Даведкі па тэл. +375 214 46-45-58.

 

Таксама вы можаце выбраць адну з тэм заняткаў для разавага наведвання па-за праграмай.

Даведкі па тэл. +375 214 46-57-25.

 

З коштамі на музейна-педагагічныя заняткі ў рамках праграмы і тэматычныя музейныя заняткі па-за праграмай вы можаце азнаёміцца тут.