«Як вучыліся дзеці раней» (для 3 класа)

Заняткі для трэцякласнікаў знаёмяць вучняў з асаблівасцямі школьнага навучання ў XII і XVII стст. Музей беларускага кнігадрукавання з'яўляецца ўдалым месцам для такой сустрэчы, бо ён прысвечаны кнізе, а кніга ва ўсе часы была галоўнай крыніцай ведаў. На занятках дзеці даведваюцца, па якіх кнігах вучыліся ў старадаўнія часы, якія навукі вывучалі і як адбывалася навучанне ў беларускіх школах часоў Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага.