«Нараджэнне кнігі» (для 3 класа)

На музейна-педагагічных занятках для вучняў 3-х класаў дзеці даведваюцца пра ўзнікненне і развіццё кнігі як найвялікшага вынаходніцтва чалавецтва, пра матэрыялы, якімі карысталіся розныя народы свету для пісьма і стварэння кніг у старажытнасці: камень, гліну, пальмавыя лісты, папірус, пергамен, бяросту і, нарэшце, паперу.

Юныя наведвальнікі прымаюць удзел у стварэнні кнігі-кодэкса, якую потым забіраюць з сабой, каб усім класам стварыць кнігу пажаданняў для свайго настаўніка.