«Такія розныя кнігі» (для 2 класа)

На гэтых занятках дзеці бліжэй знаёмяцца з музеем. Даступнай іх узросту мовай музейны педагог расказвае пра задачы музея як захавальніка гісторыка-культурнай спадчыны, пра гісторыю беларускай рукапіснай і друкаванай кнігі. Школьнікі наведваюць скрыпторый часоў Еўфрасінні Полацкай і друкарню часоў Францыска Скарыны; пераходзячы з залы ў залу, яны дазнаюцца пра самыя цікавыя экспанаты і самыя займальныя факты пра іх. Напрыканцы сустрэчы маленькія наведвальнікі знаёмяцца з разнастайнасцю айчыннай кнігі для дзяцей.