«З гісторыі пісьмовых прылад» (для 1 класа)

На гэтых занятках дзеці даследуюць гісторыю самай галоўнай пісьмовай прылады – ручкі, а для гэтага яны адпраўляюцца на шмат тысячагоддзяў назад, у часы зараджэння пісьменства, калі людзі замест паперы выкарыстоўвалі пясок і камень, а замест ручкі – уласныя пальцы. Першакласнікі знаёмяцца з першымі пісьмовымі прыладамі старажытнасці – пісаламі, якімі карысталіся жыхары Вавілона, Егіпта і нават Полацка; дазнаюцца, як пісалі птушынымі пёрамі, як 200 гадоў таму прыдумалі пяро металічнае.

Тэарэтычная частка заняткаў падмацавана практыкай: дзеці драпаюць палачкамі літары на воску і выводзяць іх пёрамі на паперы. У канцы заняткаў юныя даследчыкі прыходзяць да высновы, што ручка прайшла доўгі і складаны шлях, але ў выніку набыла самы лепшы і зручны выгляд.