«Запрашаем у свет кнігі» (для дзяцей дашкольнага ўзросту)

Разам з музейным супрацоўнікам дзеці адпраўляюцца ў займальную вандроўку ў свет кнігі: хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з элементамі яе канструкцыі, сучасным вырабам паперы і спосабам вырабу кнігі ў старажытнасці, разглядаюць вокладкі старадаўніх фаліянтаў, наведваюць майстэрню па перапісванні кніг і друкарню часоў Францыска Скарыны, а таксама месца збірання і захоўвання калекцый выданняў – Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае выстава лепшых дзіцячых кніг.

Дзеці праходзяць розныя іспыты, удзельнічаюць у гульнях, пазнаюць шмат новага і цікавага, а галоўнае – прыходзяць да высновы, што кніга – гэты цудоўны свет, гэта лепшы сябра, з якім можна весела правесці цэлы дзень.