«Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга» (для 3 класа)

На занятках хлопчыкі і дзяўчаты даведваюцца, якімі былі самыя старажытныя беларускія кнігі, з якіх матэрыялаў і, галоўнае, якім чынам яны ствараліся. Дзеці наведваюць майстэрню манаха-перапісчыка і ўзгадваюць самую знакамітую жанчыну ў гісторыі Полацка ХІІ стагоддзя – Еўфрасінню Полацкую, што сама магла перапісваць кнігі. Яны паспрабуць сябе ў якасці ілюмінатараў – мастакоў, што ўпрыгожвалі старонкі рукапісных кніг, а таксама ў якасці сучасных вучоных-палеографаў – пачытаюць старажытныя пісьмёны. Напрыканцы заняткаў нашы маленькія госці прыйдуць да высновы, што стварэнне рукапіснай кнігі – справа вельмі складаная і працаёмкая, і тым больш каштоўным з’яўляецца для чалавецтва вынаходніцтва кнігадрукавання.