«Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» (для 4 класа)

На занятках «Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» дзеці даведваюцца шмат цікавага пра эпоху, калі жыў славуты палачанін, і праводзяць рэканструкцыю яго шляху ад простага вучня да доктара навук. Апрача таго, яны параўноўваюць першыя беларускія друкаваныя кнігі з іх папярэднікамі – кнігамі рукапіснымі, знаёмяцца з працай майстэрні, дзе ў часы беларускага першадрукара выпускаліся кнігі. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак чакае выпрабаванне: на некаторы час яны самі стануць наборшчыкамі ў старадаўняй друкарні і збяруць тэкст па ўсіх тагачасных правілах.

Як у свой час Скарына за выдатныя веды атрымаў доктарскую мантыю, так і дзеці атрымаюць навуковыя ступені – «дактароў скарыназнаўства».