«Сімяон Полацкі: муж дабраверны кніжнай справе верны» (для 4 класа)

На занятках «Сімяон Полацкі: муж дабраверны кніжнай справе верны» гаворка ідзе пра асобу славутага палачаніна, яго светапогляд праз прызму кнігастваральніцкай дзейнасці.

У размове пра рукапісныя і друкаваныя кнігі Сімяона Полацкага дзеці адзначаюць галоўныя моманты з жыцця героя, яго шматгадовае навучанне і грунтоўную адукацыю, педагагічную і літаратурную дзейнасць у Полацку і ў Маскве.

Падчас сустрэчы прагучаць павучальныя вершы Сімяона Полацкага і сучаснае выкананне «Псалтыра рыфматворнага», а на заканчэнне ўдзельнікам прапануецца запісаць радкі, створаныя Сімяонам, ва ўлюбёных формах паэта: зоркі, сэрца, крыжа.