Для школьных лагераў

Летнія канікулы – самы падыходзячы час для вандроўкі, асабліва калі яна напоўнена загадкамі і таямніцамі, якія трэба раскрываць.

У музеі вучні полацкіх школ здзяйсняюць вандроўку ў часе і прасторы і пазнаюць дзівосныя гісторыі прадметаў, без якіх ў школе не праходзіць і дня – ручкі і папяровага ліста. На занятках «Вось дык штучка гэта ручка!» праводзіцца майстар-клас, на якім дзеці самастойна вырабляюць эка-ручку і кожны забірае з сабой з музея прыемны сюрпрыз.  Вырабіць паперу ручным спосабам хлопчыкі і дзяўчынкі спрабуюць на занятках «Папяровыя метамарфозы: як папера становіцца мастацтвам». Заняткі «Займальная каліграфія» прысвечаны сакрэтам прыгожага пісьма і летэрынга. Падчас сустрэчы дзеці рознага ўзросту праяўляюць свае творчыя здольнасці.

Такім чынам, адпачынак школьнікаў становіцца сапраўды займальным і разнастайным.