УВАХОДНАЯ ПЛАТА (з 01.01.2025)
Поўная
Музей беларускага кнігадрукавання – 7 р. 00 к.
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага – 3 р. 00 к.
Ільготная
(школьнікі і студэнты)
Музей беларускага кнігадрукавання – 3 р. 50 к.
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага – 1 р. 50 к.
ЭКСКУРСІЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Адначасовае наведванне абодвух музеяў з экскурсіяй дае права набыцця аднаго экскурсійнага білета
Поўнае
Для груп да 20 чалавек – 30 р. 00 к.
Для груп звыш 20 чалавек – 45 р. 00 к.
Ільготнае
(школьнікі і студэнты)
Для груп да 20 чалавек – 20 р. 00 к.
Для груп звыш 20 чалавек – 30 р. 00 к.
ЭКСКУРСІЯ З АЎДЫЯГІДАМ
Набыццё аўдыягіда дае права ўвахода ў абодва музеі
15 р. 00 к.
МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ Ў МЕЖАХ ПРАГРАМЫ
Для дашкольнікаў – 35 р. 00 к.
Для школьнікаў – 40 р. 00 к.
ТЭМАТЫЧНЫЯ МУЗЕЙНЫЯ ЗАНЯТКІ
Для дашкольнікаў – 45 р. 00 к.
Для школьнікаў – 55 р. 00 к.
Для дарослых – 65 р. 00 к.
ФОТАСЕСІЯ
У Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага – 40 р. 00 к.
Цана спецыяльнага абслугоўвання ў час, які не прадугледжаны асноўным распарадкам працы, – прымяняецца каэфіцыент 2.
Права на бясплатнае наведванне маюць:
• інваліды;
• ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
• вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы;
• грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
• дзеці да 7 гадоў;
• дзеці-сіроты;
• дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
• асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
• асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю і суправаджаючыя іх асобы, з разліку не больш за 1 да 5;
• музейныя работнікі;
• асобы, якія суправаджаюць інвалідаў I групы;
• асобы, якія суправаджаюць дарослаю групу інвалідаў II і III групы, з разліку не больш за 1 да 20;
• асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, якія атрымліваюць дашкольную і агульную сярэднюю адукацыю, з разліку 2 суправаджаючых на групу;
• асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, з разліку не больш за 1 да 20.
У апошнюю сераду кожнага месяца прадугледжана ільготнае наведванне для індывідуальных наведвальнікаў:
Дарослыя і студэнты – 1 р. 00 к.
Школьнікі – бясплатна.
Апошняя серада кожнага месяца — бясплатны дзень наведвання музея для арганізаваных груп навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю (абавязковы папярэдні запіс).
У музеі можна набыць адзіны музейны і сямейны білеты.
На касе музея можна аплаціць экскурсію па горадзе.
З паслугамі і цэнамі іншых філіялаў музея-запаведніка можна пазнаёміцца па спасылцы.
У асобным раздзеле можна пазнаёміцца з правіламі наведвання музея.