ТЭСТЫ і ВІКТАРЫНЫ: займальныя і пазнавальныя

Складаная эпідэмічная сітуацыя моцна паўплывала на музейнае жыццё. Цяпер наведвальнікі ўсё часцей узаемадзейнічаюць з музеямі анлайн. І нам ёсць што прапанаваць. Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання асвойваюць новыя спосабы цікава і займальна распавесці сваім наведвальнікам пра Музей, яго гісторыю і сённяшняе жыццё, выкарыстоўваючы для гэтага інтэрнэт-прастору. У гэтым раздзеле будуць размяшчацца разнастайныя тэсты і віктарыны, заданні якіх у займальнай гульнёвай форме раскрыюць усім зацікаўленым новыя і малавядомыя факты пра сам Музей і яго экспанаты. Не адкладаючы надоўга, спрабуйце ўжо гатовыя заданні і не прапусціце новыя!