Супрацоўнікі НПГКМЗ прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў г. Віцебску

14 снежня супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня заснавання Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Навуковае мерапрыемства сабрало ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі. Ад полацкага музея-запаведніка на канферэнцыі выступілі загадчыкі філіялаў і навуковыя супрацоўнікі. Новыя звесткі пра лютэранскую кірху ў Полацку (да яе 130-годдзя) прадставіла ў сваім дакладзе І. П. Воднева. Музейнаму сацыялагічнаму даследаванню наведвальнікаў стацыянарнай выстаўкі "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка" быў прысвечаны даклад С. В. Гаўрылавай. З вынікамі вывучэння асобных калекцый са збору музея-запаведніка ўдзельнікаў канферэнцыі азнаёмілі старшы навуковы супрацоўнік Л. Р. Калбека (каменныя сякеры з калекцыі Язэпа Драздовіча) і старшы навуковы супрацоўнік Н. У. Анучына (выданні Міколы Прускага).

696