5 лютага, а 16-й гадзіне, у канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшла прэзентацыя кнігі Валерыя Ледніка «Корона Эридана». Гэта літаратурны дэбют аўтара ў жанры гістарычнага фэнтэзі, дзе прадстаўлены погляд на гісторыю Полацкага княства ў не зусім звыклым ракурсе.
Валерый Аляксандравіч расказаў публіцы пра асноўных герояў свайго рамана, а таксама звярнуў увагу на гістарычныя ўмовы, у якіх адбываюцца падзеі ў творы.
Былі падведзены і вынікі першага i-mob Музея беларускага кнігадрукавання. Яго пераможца, які зрабіў найбольш крэатыўнае сэлфі з любімай кнігай пра Полацк, атрымаў у падарунак кнігу «Корона Эридана».
Адбылася прэзентацыя кнігі Валерыя Ледніка «Корона Эридана»
6.02.2019
- 5872 праглядаў