Запрашаем на адкрыццё выставы «Вольнае прачытанне. Кніга мастака»

Калектыўны праект “Вольнае прачытанне. Кніга мастака” ўяўляе сабой рэдкі жанр сучаснага мастацтва – арт-кнігу, якая выконваецца часцей за ўсё ў адзіным паасобніку, уручную, і тэкст у ёй толькі складаючая частка комплекснага арт-мэсэджу, які носіць не толькі інфармацыйны, але і дэкаратыўны характар, а часам і ўвогуле адсутнічае. Паведамленне, зашыфраванае ў кнізе мастака, амаль ніколі не абмяжоўваецца візуальным і канцэптуальным радам – не менш важнымі аказваюцца тактыльныя, слыхавыя, а часам смакавыя і нюхальныя адчуванні. З гэтай прычыны азначэнні кнігі, такія як “цяжкая”, “салодкая”, “цвёрдая” і г.д., могуць успрымацца літаральна. Аўтарская кніга – арт-аб’ект, які абыгрывае розныя элементы “кніжнага арганізму”: старонкі, паперу, пераплёт або сам вобраз кнігі ў якасці сімвала культуры і ведаў. Кожная кніга ўяўляе сабой крэатыўнае творчае выказванне мастака, аўтарскае апавяданне, сімвал, вобраз.

Адкрыюць работу выставы яе куратары з расійскага боку – Ірына Яблачкіна, сябра міжнароднага аб’яднання “Кніга мастака”, і Марыя Палубінская, а таксама куратар ад беларускага боку – Наталля Канькова, сябра Беларускага саюза мастакоў народнага мастацтва. Акрамя таго, у экспазіцыі можна будзе ўбачыць самыя маленькія кнігі, напісаныя на рысавым і макавым зярнятах.

Запрашаем усіх 14 лістапада ў 16.30 пазнаёміцца з дзівоснымі “НеПростаКнігамі”.

665