Прэзентацыя новай кнігі Г. Загурскай "Бераг зарападаў"

12 лістапада ў канферэнц-зале Полацкай РЦБС адбылася літаратурная імпрэза, прымеркаваная да выхаду новай кнігі паэзіі Галіны Загурскай "Бераг зарападаў". Вяла імпрэзу загадчык Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава.
Больш за 7 дзясяткаў чалавек сабралося ў той дзень, каб павіншаваць Галіну Пятроўну, паслухаць новыя вершы аўтаркі, выканаць новыя песні на яе словы. Любоў да паэзіі і павага да паэткі аб'яднала членаў літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне" і саюза "Полоцкая ветвь", сольных выканаўцаў Я. Аўласенка, Г. Ліфанаву, В. Граноўскага і ансамбль "Іграй, гармонь любімая, палачаначка!", сяброў, калег і родных.
Сустрэча стала яшчэ адным пацверджаннем таго, што полацкая зямля багата на розныя таленты.

730