З гісторыі пісьмовых прыладаў

У лістападзе Музей беларускага кнігадрукавання сустракаў вучняў 1-га класа на музейна-педагагічных занятках.
Дзеці даследавалі гісторыю самай галоўнай пісьмовай прылады – ручкі. Для гэтага ім давялося адправіцца на шмат тысячагоддзяў назад, у часы зараджэння пісьменнасці, калі замест паперы выкарыстоўваліся пясок і каменне, а замест ручкі – уласныя пальцы. Затым першакласнікі вывучылі палачкі, якімі пісалі жыхары старажытных Вавілона, Егіпта і нават Полацка. Не абмінулі і такой пісьмовай прылады, як птушынае пяро, а таксама даведаліся, як 200 гадоў таму замест яго прыдумалі пяро металічнае.
Тэарэтычная частка заняткаў была падмацавана практыкай: дзеці і малявалі на пяску, і драпалі палачкамі літары на воску, і выводзілі іх пёрамі на паперы. У канцы заняткаў юныя даследчыкі прышлі да высновы, што ручка прайшла доўгі і складаны шлях, але ў выніку набыла самы лепшы і зручны выгляд.