Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры»

10 верасня 2020 г. навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» праводзіць круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», прымеркаваны да 30-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання. Мэта правядзення круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і вылучэнне перспектыў традыцыйных і інавацыйных падыходаў да камунікацыі «кніга – чалавек».

Да ўдзелу запрашаюцца: супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, архіваў, навуковых і адукацыйных устаноў, даследчыкі. Падрабязныя звесткі пра ўдзел і публікацыю змешчаны ў інфармацыйным лісце.

863