Выстава «У родным Слове – цэлы Свет» (да Міжнароднага дня роднай мовы)


Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. і святкуецца з 2000 г. На выставе прадстаўлены выданні твораў сусветнай класікі і сучасных замежных аўтараў у перакладзе на беларуску мову, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў розных часоў на мовах народаў свету. Экспазіцыю дапаўняюць творы графікі, якія ілюструюць сюжэты прадстаўленых выданняў. Экспазіцыя знаёміць з казкамі найбольш вядомых сусветных пісьменнікаў (Ш. Перо, Х.-К. Андэрсэна, Р. Кіплінга, А. Ліндгрэн і інш.), а таксама народным казкамі розных народаў у перакладзе на беларускую мову, прадстаўляе пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры (І. Гётэ, Д. Дэфо, Дж. Остэн, М. Гогаль, А. Пушкін, Г. Сянкевіч і інш.), выданні помнікаў старажытнага пісьменства ў перакладзе на сучасную беларускую мову і пераклады на беларускую мову твораў пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Беларусі, але з розных прычын вымушаны былі пісаць на іншых мовах: лацінскай, польскай, рускай.

1208