Заняткі з самымі маленькімі (для дзяцей 1,5–4 год)

Музей беларускага кнігадрукавання – гэта культурная пляцоўка для людзей усіх узростаў, не сталі выключэннем у гэтым сэнсе і  самыя маленькія наведвальнікі. Наш музей з'яўляецца ўдалым месцам для сустрэчы, бо менавіта ў дзяцінстве чалавек далучаецца да кніжнай культуры.

У музеі разам са сваімі мамамі і татамі юныя палачане складаюць славутую «Рэпку», размалёўваюць любімых персанажаў казкі і нават самі ствараюць да яе ілюстрацыі. Дзеці з задавальненнем знаёмяцца з кнігамі-цацкамі, робяць разам з бацькамі ўласныя кнігі і размалёўваюць іх.