Аўдыягульня "Калі чытаеш — кнігу пазнаеш"

Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання асвойваюць усё новыя спосабы ўзаемадзеяння з віртуальнай аўдыторыяй. На працягу 10 тыдняў падпісчыкі афіцыйнай групы Музея ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" слухалі ўрыўкі вядомых літаратурных твораў у перакладзе на беларускую мову і спрабавалі вызначыць іх назвы і аўтараў. Прапануем і вам паспрабаваць свае веды і інтуіцыю, пашырыць літаратурны кругагляд, а магчыма, узяць на заметку раней не прачытаную, але вельмі цікавую кнігу.

Матэрыялы гульні: http://book.polotsk.museum.by/node/50812

688