Пра ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Музейныя здабыткі»

У лістападзе Брэсцкі абласны краязнаўчы музей адзначыў сваё 70-годдзе. Да юбілею ўстановы традыцыйна была арганізавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя здабыткі», якая аб'яднала даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы. Тэматыка канферэнцыі тычылася актуальных пытанняў гісторыі і краязнаўства Брэсцкага рэгіёна, праблем і перспектыў музеязнаўства ў Беларусі. Многія ўдзельнікі скарысталі магчымасць падзяліцца вынікамі сваёй навуковай працы па відэатрансляцыі.

На пленарным пасяджэнні выступіла загадчык Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава. Яе даклад быў прысвечаны практычнаму вопыту рэалізацыі камунікацыйнай стратэгіі на аснове канцэпта «культура ўдзелу» ў адным з полацкіх музеяў.

67