Выстава «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга)

28 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася выстава прац студэнтаў кафедры дызайну і моды УА «ВДТУ» «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга). На ёй прадстаўлены курсавыя праекты па прадмеце «Тыпаграфіка» – гэта шрыфтавыя плакаты і арыгінальныя, існуючыя у адзіным экзэмпляры, аўтарскія кнігі, брашуры і буклеты.

Запрашаем вас пазнаёміцца з чароўнай сілай і прыгажосцю літар, паглыбіцца ў эстэтыку і культуру шрыфтоў, а таксама пабачыць інавацыйны падыход да дызайн-вёрсткі і да кніжнага мастацтва наогул.

1056