Снежны DIY: робім сняжынку сваімі рукамі

У пераднавагодні час мы традыцыйна больш часу праводзім з сям'ёй і найбольш з тымі, для каго гэтыя дні напоўнены чарадзействам і чаканнем цудаў. Гэта, зразумела, нашыя дзеткі. Музей кнігадрукавання прапануе варыянт займальнага і карыснага баўлення часу для ўсёй сям'і. А што можа быць больш навагодняга, як узорыстая сняжынка?

Займацца выразаннем сняжынак можна ў любым узросце. Гэты экспрэс-майстар-клас у фармаце DIY (англ.  Do It Yourself — зрабі сам) пераканае тых, хто сумняваецца. Пад прыгожую мелодыю паназірайце за працай супрацоўніцы музея Веры Ашуевай і стварыце сваё маленькае "снежнае цуда".

 

875