Заняткі «Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» ў Музеі беларускага кнігадрукавання

На мінулым тыдні ў сценах Музея беларускага кнігадрукавання прайшлі заняткі «Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння». На іх завіталі чацвёртакласнікі полацкіх і наваполацкіх школ.

На занятках дзеці даведаліся шмат цікавага не толькі пра жыццё славутага палачаніна, але і пра тую эпоху, калі жыў Францыск Скарына. Хлопчыкі і дзяўчынкі параўналі рукапісную кнігу з друкаванай і пазнаёміліся з працэсам выдання старадаўніх кніг. Напрыканцы яны сутыкнуліся з выпрабаваннем: набраць тэкст, як гэта рабілі наборшчыкі ў часы Францыска Скарыны. З заданнем дзеці паспяхова справіліся. І ў выніку ва ўрачыстай музейнай атмасферы ім былі ўручаны дыпломы «дактароў скарыназнаўства».

Гэтыя і іншыя заняткі можна наведаць як у самім музеі, так і замовіць з выездам супрацоўнікаў у школу.

Тэл. для запісу: 46-57-25.

852