«Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» прыехаў у школу

На мінулым тыдні супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання праводзілі заняткі «Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» для чацвёртакласнікаў. На гэты раз размова пра беларускага першадрукара вялася на базе бібліятэкі школы №18.

На занятках дзеці даведаліся шмат цікавага пра эпоху, калі жыў Францыск Скарына, а таксама пра жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара. Хлопчыкі і дзяўчынкі рэканструявалі шлях славутага палачаніна ад вучня да доктара навук, параўналі рукапісную кнігу з друкаванай, пазнаёміліся з майстэрняй, дзе друкавалі кнігі да XVIII ст. На пэўны час дзеці самі апынуліся ў ролі наборшчыкаў старажытнай друкарні і сабралі тэкст па тагачасных правілах.

Гэты і іншыя заняткі прапануем наведаць таксама і ва ўтульнай атмасферы музея.

Тэл. для запісу: 46-57-25.

879