Супрацоўнікі музея ўсталі на лыжы

У бліжэйшыя выхадныя ў Полацку адбудзецца раённае спартыўнае свята «Полацкая лыжня». У рамках падрыхтоўкі да гэтай падзеі супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання разам з калегамі з іншых філіялаў Полацкага музея-запаведніка выехалі на лыжную базу аддзела турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Гэта ідэальнае месца для заняткаў спортам і адпачынку ад гарадской мітусні! Чыстае паветра, насычанае водарам ігліцы, пухнатыя снежныя шапкі на галінках і ціхае надвор'е спрыялі эмацыйнай разгрузцы і аздараўленню асабліва сканцэнтраваных на сваёй працы апошнім часам навуковых супрацоўнікаў. Лепшага спосабу з'яднаць калектыў і не прыдумаеш!

825