Дзень усіх закаханых у кнігі

14 лютага адзначаліся адразу два святы: Дзень усіх закаханых і Міжнародны дзень дарэння кніг. Мы вырашылі аб’яднаць іх і атрымалі — Дзень усіх закаханых у кнігі.

У гэты святочны дзень у Музеі беларускага кнігадрукавання прайшла акцыя «Кніга. Кава. Каханне». Наведвальнікі музея мелі магчымасць паўдзельнічаць ў буккросінгу: абмяняць свае кнігі на выданні, прынесеныя іншымі ўдзельнікамі. А той, хто нікуды не спяшаўся, мог прысесці з філіжанкай кавы і з асалодай пагартаць выбраную кнігу.

Але, вядома ж, буккросінг у Дзень усіх закаханых не мог быць звычайным. У кожнай кнізе ўдзельнікаў акцыі чакаў маленькі падарунак — падпісаная валянцінка.

857