Супрацоўнікі музея знаёміліся з навінкамі айчыннага кнігавыдання

З 18 па 21 лютага праходзіла XVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Хай сабе ў гэтым годзе, з вядомых прычын, гасцей было меней, чым заўсёды, аднак жа кнігі, нягледзячы на пандэмію, працягваюць выходзіць, а людзі імкнуцца іх набываць і чытаць. Да таго ж, кніжная выстаўка — цудоўная нагода не толькі пазнаёміцца з новымі выданнямі, але і сустрэцца са старымі сябрамі. А шматлікія прэзентацыі і аўтограф-сесіі даюць магчымасць убачыць на свае вочы аўтараў і выдаўцоў, атрымаць аўтограф любімага пісьменніка.

Па традыцыі выстаўку-кірмаш абавязкова наведваюць і супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання — каб пазнаёміцца з новымі выдавецкімі праектамі і тэндэнцыямі, завесці цікавыя знаёмствы, якія могуць стаць нагодай для стварэння ўжо музейных праектаў. Так, і на гэты раз на выставе пабывала вядучы навуковы супрацоўнік Вера Ашуева.

На здымках: фота на памяць з Аксанай Спрынчан; аўтограф ад Віктара Шніпа; Вера Данілаўна Міцкевіч на прэзентацыі новага выдання “Казак жыцця” Якуба Коласа.

783