Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у XVII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

22 красавіка супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання прынялі ўдзел у XVII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія кожны год праходзяць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На канферэнцыі збіраюцца спецыялісты з буйнейшых установаў культуры і адукацыі Беларусі і замежных краін, каб падзяліцца сваімі ведамі і напрацоўкамі ў кніжнай справе, абмяняцца поглядамі на гісторыю, сучаснасць і будучыню кніжнай культуры.

Выступленне вядучага навуковага супрацоўніка Веры Ашуевай было прысвечана апублікаванай і неапублікаванай спадчыне Міколы Прашковіча з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Дзіяна Кашкур выступіла з дакладам «Музейны сайт як інструмент актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры (на матэрыяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)».

416