Аб удзеле ў навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура-2021»

4 мая ў г. Мінску супрацоўнікі ўстаноў культуры і спецыялісты IT-сферы абмяркоўвалі стан і перспектывы развіцця праектнай дзейнасці па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў віртуальнай прасторы, перспектывы развіцця музеяў, бібліятэк і архіваў у наступным дзесяцігоддзі, інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры, арганізацыю і правядзенне культурна-адукацыйных мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі. Абмен вопытам па адзначаных накірунках адбыўся падчас работы IХ Навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура», арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Тэмай канферэнцыі ў 2021 годзе стала «Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі». З дакладам аб вопыце Музея беларускага кнігадрукавання па стварэнню праекта «НЕфарматнае інтэрв’ю: 10 папулярных пытанняў музейшчыку» на канферэнцыі выступіла загадчык музея Славіна Гаўрылава.

745