Папяровыя метамарфозы: як папера становіцца мастацтвам

Летнія канікулы — самы падыходзячы час, каб даведацца нешта новае ў гульнёвай і нязмушанай форме. Дзеці са школьнага лагера Полацкай школы №16 наведалі Музей беларускага кнігадрукавання менавіта для гэтага. На музейных занятках нашы маленькія госці даведаліся гісторыю прадмета, без якога ў школе не праходзіць і дня — папяровага ліста.

Спачатку дзеці даведаліся, як робіцца сучасная папера і паглядзелі відэа пра яе вытворчасць. А затым яны перанесліся ў старажытныя часы, калі людзі стваралі паперу з тканіны. Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі засвоілі тэхналогію стварэння паперы ручным спосабам, за што атрымалі падарункі — кавалачкі паперы такога гатунку.

Не абмінулі дзеці і пытання арыгінальнага выкарыстання паперы: паглядзелі, як мастакі працуюць з гэтым матэрыялам і якія цікавосткі з яго ствараюць. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі самі спрычніліся да папяровага мастацтва, пачаўшы плесці бранзалецікі са старонак глянцавага часопіса.

856