Музей дапамагае перамагаць!

Не можам не падзяліцца з вамі прыгожым відэа ад замежных студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, знятым у тым ліку і ў інтэр’ерах Музея беларускага кнігадрукавання.

Відэаролік атрымаў гран-пры Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F-ART.by–2019» у намінацыі «Чытаем разам – чытаем па-беларуску». Конкурс праводзіцца кожныя два гады.

Аўтарам ідэі і яе рухавіком з’яўляецца педагог-арганізатар па рабоце з замежнымі студэнтамі Алена Канавалава. Ажыццявілі праект рэжысёр, аператар, пастаноўшчык і мантажор Паліна Касарэўская і памочнік аператара Іван Відзічэнкаў. Дэманстравалі майстэрства чытачоў і знаёмілі са сваімі краінамі на конкурсе Айгуль Анамава і Ашыр Джаміраў (Туркменістан), Нзаламеса Суза Ндзімбані, Селенге Джэміма і Палсмен Ян Брута Комба (Конга), Найдан Бумананзад (Манголія), а таксама беларускія студэнты Настасся Феакцістава і Арсеній Сачыўка.

Нядаўна ў Музеі зноў прайшлі здымкі. Чакаем новае відэа і жадаем «палачанам» перамогі!

672