«Вандруем разам...» па Музею беларускага кнігадрукавання

Апошнімі днямі ў Полацку працавала здымачная група тэлеканала «Беларусь 24». Стваральнікі праграмы «Вандруем разам з Кацяй Ільіной» — сама Кацярына і аператар Канстанцін — збіралі матэрыялы пра Сафійскі сабор і Музей беларускага кнігадрукавання. 

«Вандруем разам з Кацяй Ільіной» — гэта тэлевізійны праект, які мае на мэце паказаць самыя цікавыя месцы Беларусі і расказаць пра іх разам са знаўцамі сваёй справы: музейшчыкамі, краязнаўцамі, прафесійнымі гідамі і экскурсаводамі. Ужо ў снежні тэлегледачы ўбачаць новыя выпускі, прысвечаныя полацкім музеям.

655