У музеі прайшлі заняткі, прысвечаныя Францыску Скарыну

На гэтым тыдні ў Музей беларускага кнігадрукавання завіталі вучні некалькіх класаў СШ № 16 г. Полацка. На занятках яны даведаліся шмат цікавага не толькі пра жыццё славутага палачаніна, але і пра тую эпоху, калі жыў Францыск Скарына — пра эпоху Адраджэння. Дзеці пазнаёміліся з першымі друкаванымі беларускімі кнігамі, а таксама прасачылі працэс іх выдання. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі самі апынуліся ў ролі працаўнікоў друкарні: ім давялося набраць тэкст, як гэта рабілі наборшчыкі ў часы Францыска Скарыны. А ў выніку дзецям быў уручаны дыплом «дактароў скарыназнаўства».

Шчыра запрашаем наведаць гэтыя і іншыя заняткі! Тэл. для запісу: 46-57-25.

643