Падтрымаем музей у конкурсе кіно!

Музей беларускага кнігадрукавання ўдзельнічае ў Рэспубліканскім адкрытым конкурсе аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно». На разгляд прафесійнаму журы супрацоўнікі прадставілі, верагодна, сваё самае знакамітае відэа «НЕфарматнае інтэрв'ю: 10 папулярных пытанняў музейшчыку».

Конкурс «Я здымаю кіно» праводзіцца з 2013 г. пры падтрымцы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Інстытут журналістыкі), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага і Полацкага выканаўчых камітэтаў.

Засталося ТРЫ ДНІ да канца галасавання. Тры дні, каб падтрымаць Музей. Глядзіце фільм і галасуйце самі, з роднымі і сябрамі!

715