Запрашаем на адкрытую лекцыю ў рамках новай выставы «Смачна есці!»

Як вы ўжо ведаеце, у Музеі беларускага кнігадрукавання працуе новая выстава «Смачна есці!», прысвечаная ежы ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Мы вырашылі крыху паглыбіцца ў тэму і звярнуцца да самай рамантычнай з усіх спецыяльных гістарычных дысцыплін – археалогіі. Якім чынам археалогія даследуе кулінарныя традыцыі старажытнага насельніцтва? Як яна дапамагае рэканструяваць культуру харчавання нашых далёкіх продкаў? Якія высновы аб асаблівасцях полацкай кухні яна дазваляе зрабіць? Як і на чым гатавалі палачане ў старажытнасці? На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні адкажа Аляксей Коц, магістр гістарычных навук, старшы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адзін з аўтараў кнігі «Полацкая кухня і яе традыцыі», археолаг, які шмат гадоў праводзіць раскопкі на тэрыторыі нашага горада.

17 снежня, у пятніцу, Аляксей Леанідавіч прачытае ў нашым Музеі адкрытую лекцыю «Ежа з раскопа, або якія харчы захоўвае ў сабе культурны пласт». Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны.

Шчыра запрашаем далучыцца да размовы!

651