Музейная майстэрня карыстаецца папулярнасцю!

У гэтыя перадсвяточныя дні Музейная майстэрня працягвае працаваць!

Маленькія і дарослыя ўдзельнікі майстар-класа, які адбыўся ў мінулую суботу, не толькі зрабілі навагоднія цацкі з падручных матэрыялаў, але і ўпрыгожылі сапраўдную Музейную ёлку, а такама паўдзельнічалі ў фотасесіі ва ўнікальным інтэр’еры Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага і да таго ж наведалі Музей беларускага кнігадрукавання. Дарэчы, магчымасць з карысцю і асалодай правесці час скарысталі не толькі дзеці: да працы майстэрні далучыліся і дарослыя, што знаходзіліся ў працоўным адпачынку!

Застаўся апошні майстар-клас, які адбудзецца ў нядзелю, 26 снежня а 15-й гадзіне. У вас яшчэ ёсць шанец запісацца на яго!

Тэлефон для запісу 43-90-73. Кошт удзелу 7 руб.

637