Да Новага года гатовыя!

У Музейнай майстэрні адбыўся апошні майстар-клас. Вельмі прыемна, што ў той дзень Музей беларускага кнігадрукавання наведвалі цэлымі сем'ямі! Гэта значыць, што галоўная мэта працы майстэрні была дасягнута: у музейнай прасторы ў коле блізкіх людзей весела і з карысцю правесці час. Усе ўдзельнікі забралі з сабой часцінку навагодне-музейнай атмасферы - у зробленых сваімі рукамі ёлачных цацках і на фатаграфіях, што ўжо сталі часткай сямейнага архіва. Усім удзельнікам майстар-класаў, а таксама наведвальнікам музея мы жадаем смелых памкненняў, дасягальных мэт і мноства цікавых ідэй! Да сустрэчы ў новым 2022 годзе!

624