У музеі прайшлі заняткі, прысвечаныя Сімяону Полацкаму

На чарговую сустрэчу ў рамках музейна-педагагічнай праграмы «Мой старажытны горад» завіталі вучні полацкіх школ. У гэтым месяцы чацвёртакласнікаў сустракалі ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага на занятках «Сімяон Полацкі: муж дабраверны, кніжнай справе верны».

Дзеці не проста пазнаёміліся з жыццём знакамітага палачаніна, а знайшлі шмат агульнага ў лёсах двух асветнікаў – Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны. Не толькі цікавымі, але і вельмі карыснымі здаліся школьнікам і іх настаўнікам павучальныя вершы паэта і педагога XVII стагоддзя. З вялікім інтарэсам маленькія палачане разглядалі прыгожа аформленыя лісты рукапісных кніг Сімяона Полацкага і нават спрабавалі чытаць тэксты  яго друкаваных кніг. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі з імпэтам узяліся за выкананне творчага задання: паспрабавалі свае сілы ў стварэнні фігурных вершаў,  як у іх знакамітага земляка!

Шчыра запрашаем наведаць гэтыя і іншыя заняткі! Тэл. для даведак: 46-57-25.

690