Як вучыліся дзеці раней?

Напэўна, многіх з нас у дзяцінстве цікавіла, як вучыліся нашыя бацькі, ці такія ж былі прадметы, якія ставілі адзнакі. Дарослыя з задавальненнем пускаліся ва ўспаміны і распавядалі пра настаўнікаў і падручнікі, пра цікавыя школьныя традыцыі.

А як жа вучыліся дзеці яшчэ раней, напрыклад, у часы Сімяона Полацкага, ці нават Еўфрасінні Полацкай? Пра гэта можна даведацца ў нашым музеі на музейна-педагагічных занятках «Як вучыліся дзеці раней». Уявіць сябе вучнямі старажытнай школы змаглі вучні 6-х класаў СШ №1 г. Полацка.

Школьнікі даведаліся, па якіх кнігах вучыліся дзеці ў даўнія часы, якія навукі вывучалі і як адбывалася навучанне ў полацкіх школах XII і XVII стагоддзяў. А ці лёгка было вучыцца, хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі на практыцы: навучыліся запісваць лічбы з дапамогай старажытнай кірыліцы.

671