Запрашаем на прэзентацыю кнігі «Урочище Пески – территория смерти»

Другое выданне кнігі С. П. Капыла «Урочище Пески – территория смерти» ўтрымлівае новыя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў, архіўныя звесткі і дадзеныя нямецкай аэрафотаздымкі 1943 г., якія дазваляюць удакладніць падзеі ў акупаваным Полацку ў 1941–1944 гг.

Урочышча Пяскі – гэта знакавае для кожнага палачаніна месца, дзе пахаваны дзясяткі тысяч савецкіх людзей: ваеннапалонных, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецкіх нацыстаў і іх пасобнікаў. На старонках выдання на вякі засталіся імёны многіх, каго лёс звязаў з гэтым месцам, а таксама імёны тых, хто ўносіў добраахвотныя ахвяраванні на будаўніцтва мемарыяла.

На сустрэчы з аўтарам кнігі – загадчыкам Музея баявой славы – у вас будзе магчымасть з першых вуснаў даведацца пра апошнія дадзеныя, атрыманыя з архіваў Беларусі, Расіі і ЗША.

Прэзентацыя адбудзецца 11 сакавіка а 15-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Тэлефоны для даведак: 49-93-10, 46-57-25.

Уваход вольны.

665