Віртуальная выстава «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг»

У бягучым годзе спаўняецца 210 гадоў з дня заснавання Полацкай езуіцкай акадэміі. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Да юбілею Музей беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў спецыяльную віртуальную выставу «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг». З дапамогай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі кнігамі Полацкай езуіцкай друкарні і прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з дзейнасцю Полацкай езуіцкай акадэміі.

641