Маладыя спецыялісты ў сферы турызму

У чэрвені заканчваецца выпускная кампанія ў беларускіх ВНУ. Маладыя спецыялісты папаўняюць працоўныя калектывы. Новымі кадрамі сферу турызму папоўніў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. З яго сцен сёлета выйшлі сем дыпламаваных спецыялістаў, што яшчэ ўчора былі замежнымі студэнтамі і вучыліся па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». У гэтым годзе дзяржаўную экзаменацыйную камісію ўзначальвала загадчык Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава. Распрацаваныя студэнтамі турыстычныя прадукты, прадстаўленыя ў дыпломных работах, дэталёва прадуманыя, разлічаныя на розныя катэгорыі турыстаў і вартыя ажыццяўлення. Хочацца пажадаць выпускнікам хуткага старту ў прафесіі і задавальнення ад сваёй працы!

593