Скарынаўскія дні — 2022

Традыцыйна ў верасні ў нашым горадзе праводзяцца мерапрыемствы Рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Скарынаўскія дні ў Полацку». У гэтым годзе праект прадугледжвае як вочны, так і завочны фармат правядзення конкурсаў. У завочным фармаце, напрыклад, прайшоў конкурс відэаілюстрацый «Ад Скарыны да нашых дзён». У журы конкурсу была запрошана загадчык Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава.

Творчыя работы на гэты конкурс дасылалі ўдзельнікі з ўсёй рэспублікі. Задачай навучэнцаў школ і іх настаўнікаў было стварыць відэаілюстрацыі да твораў беларускіх аўтараў: ад прызнаных класікаў да сучасных пісьменнікаў. Канкурсанты падышлі да падрыхтоўкі відэа вельмі сур'ёзна. Іх работы прадставілі не толькі «традыцыйныя» пастаноўкі, такія як «Паўлінка» Янкі Купалы ці «Вечар» Алексея Дударава, але і замалёўкі на цыклы вершаў мясцовых паэтаў.

Журы ацэньвала работы ў дзвюх узроставых групах: 11–14 і 15–18 год. У кожнай прысуджалася 1, 2 і 3 месца. Не абышлося і без гарачых спрэчак! Фантазія аўтараў відэа бязмежна – і ілюстрацыі ствараліся ў розных жанрах: дакументальнае, ігравое кіно і нават анімацыйны фільм. Як вынік, узнагароды пераможцаў раз'ехаліся па ўсёй Беларусі, але некаторыя засталіся ў Полацку.

576