Чым пісалі нашы продкі?

У лістападзе Музей беларускага кнігадрукавання сустракаў вучняў полацкіх школ на занятках «З гісторыі пісьмовых прылад». 

Каб даведацца, чым пісалі людзі ў даўнія часы, дзеці адправіліся на шмат тысячагоддзяў назад, у часы зараджэння пісьма, калі замест паперы выкарыстоўваліся пясок і каменне, а замест ручкі – уласныя пальцы. Затым першакласнікі пазнаёміліся з палачкамі, якімі пісалі жыхары старажытных Вавілона, Егіпта і нават Полацкага княства. Не абмінулі такой пісьмовай прылады, як птушынае пяро, і даведаліся, як 200 год таму замест яго прыдумалі пяро металічнае. 

Не абышлося і без практыкаванняў: дзеці драпалі надпісы на воску пры дапамозе драўляных палачак, а таксама выводзілі літары пёрамі на паперы.

553