Запрашаем на прэзентацыю «Полацкага літаратурнага сшытка»

Музей беларускага кнігадрукавання запрашае на прэзентацыю «Полацкага літаратурнага сшытка», які выйшаў у часопісе «Литературные знакомства» (Расійская Федэрацыя) і прысвечаны творчасці полацкіх літаратараў.

Заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопіса «Литературные знакомства» з’яўляецца Лола Уткіраўна Званарова, добра знаёмая ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Полацка, як даследчык жыцця і творчасці Сімяона Полацкага. Багатая творчая біяграфія Л. Званаровай уключае мноства ўзнагарод міжнародных літаратурных конкурсаў і фестываляў, арганізацыю міжнародных літаратурна-мастацкіх форумаў, аўтарскія праекты ў друку і на радыё. У прэзентацыі таксама прыме ўдзел лаўрэат і дыпламант шматлікіх літаратурных конкурсаў і прэмій, пісьменнік Павел Крэнёў.

Сустрэча адбудзецца 8 лютага ў 11.00 у канферэнц-зале (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Тэлефон для даведак: 46-57-25.

458