Музейныя заняткі «Як вучыліся дзеці раней»

На гэтым тыдні школьнікі, якія наведваюць музейна-педагагічныя заняткі, звярнуліся да гісторыі навучання дзяцей у старажытных беларускіх школах.

На занятках «Як вучыліся дзеці раней» школьнікі даведаліся пра кнігі, па якіх вучыліся дзеці ў XII і XVII стагоддзях, якія навукі яны вывучалі і як праходзіла само навучанне ў тыя далёкія часы. Таксама на занятках вучні пазнаёміліся з настаўніцкай дзейнасцю Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага.

Падчас сустрэчы дзеці навучыліся чытаць па складах, як у XII ст., і пазаймаліся крыху матэматыкай так, як гэта адбывалася ў XVII ст.

449